Лёгкаатлетаў з РБ і РФ па-ранейшаму не плануюць дапускаць да спаборніцтваў

Пад санкцыямі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пад санкцыямі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі па-ранейшаму не плануюць дапускаць да міжнародных спаборніцтваў. Пра гэта ТАСС заявіў прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Дабрамір Карамарынаў. Ён згадаў, што Міжнародны алімпійскі камітэт, які летась рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям адхіліць ад спаборніцтваў спартсменаў з РБ і РФ, сёлета "злёгку змяніў сваю пазіцыю і прыадчыніў дзверы для міжнародных федэрацый, якія хочуць бачыць на сваіх спаборніцтвах спартсменаў усіх без выключэння краін, у тым ліку расіян і беларусаў пад нейтральным сцягам".

"Еўрапейская і міжнародная федэрацыі лёгкай атлетыкі маюць супрацьлеглую, цвёрдую і катэгарычную пазіцыю, якая не зменіцца, — у цяперашняй сітуацыі шанцаў для ўдзелу ў спаборніцтвах расійскіх і беларускіх спартсменаў у любым статусе, а таксама трэнераў, афіцыйных асоб і абслуговага персаналу няма. Наша пазіцыя цвёрдая і нязменная", — кажа Карамарынаў.

Міжнародныя санкцыі супраць беларускіх і расійскіх спартсменаў былі прынятыя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022-га вядзе Расiя ва Украіне. Міжнародны "бан" на сезон 2023-га быў працягнуты ў лістападзе мінулага года. У пачатку вясны Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый заявіла, што, нягледзячы на рэкамендацыю Міжнароднага алімпійскага камітэта, лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі не збіраюцца дапускаць да міжнародных спаборніцтваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі