Лютаўскую жыроўку можна будзе аплаціць да 1 красавіка

Лютаўскую жыроўку можна будзе аплаціць да 1 красавіка

Аплату лютаўскай жыроўкі плануецца падоўжыць да 1 красавіка. Пра гэта журналістам 14 сакавіка паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Чыноўнік пацвердзіў, што ёсць пытанні з затрымкай налічэння за пастаўленыя паслугі ў лютым. "Мы мяркуем, што падоўжым перыяд аплаты для насельніцтва да 1 чысла наступнага месяца без збірання пені, штрафу", — перадае БЕЛТА словы Церахава.

Міністр дадаў, што за студзень, калі тарыфы былі выстаўленыя няправільна, будзе праведзены пераразлік. Налічэнні ў жыроўку за люты будуць рабіцца ўжо з улікам зацверджаных тарыфаў.

Як паведамлялася раней, у панядзелак у Аляксандра Лукашэнкі адбылася нарада та жыллёва-камунальных тарыфах. Па яе выніках Лукашэнка зацвердзіў новыя тарыфы, але яшчэ не падпісаў адпаведны ўказ. Чакаецца, што шэраг тарыфаў будзе зніжаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі