Лыжнік, якога ў Сілічах збіў снегаход, памёр у лякарні
Лыжнік, якога збіў снегаход у "Сілічах", памёр на аперацыйным стале ў лякарні ў Бараўлянах. Як пішуць на форуме сайта гарналыжнага цэнтра, у загінулага засталося 2 дзяцей.
На інтэрнэт-старонцы Extreme.by пачаўся збор сродкаў для яго сям’і.
Нагадаем, здарэнне адбылося ўчора ўвечары.
Як паведаміў Еўрарадыё дырэктар комплексу Сяргей Шайко, снегаход ратавальнікаў ехаў па выкліку да дзіцяці, якому стала кепска. Аднак на трасе снегаход выехаў насустрач лыжніку і сноўбардысту. Сутыкнення з адным удалося пазбегнуць, з другім — не.
Шайко: “Уварочваўся ад сноўбардыста, а сутыкнуўся з лыжнікам. Хуткасць невялікая была — далей ён увярнуцца не мог. Гэта пакуль першае тлумачэнне, астатняе будзе пазней”.