Мабільныя аператары абавязаны перадаваць у КДК даныя пра падазроных абанентаў
У Беларусі мабільныя аператары цяпер могуць замарожваць і блакаваць падазроных абанентаў. А інфармацыю пра іх абавязаныя перадаваць ў фінансавы маніторынг КДК, піша infobank.by. Гэта замацавана пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Што лічыцца падазроным? Вось вам некалькі прыкладаў:
■ вяртанне абаненту нявыкарыстанага астатку грашовых сродкаў;
■ празмерная заклапочанасць ўдзельніка фінансавай аперацыі пытаннямі прыватнасці;
■ неабгрунтаваная паспешнасць у правядзенні фінансавай аперацыі, на якой настойвае яе ўдзельнік.
Атрымліваецца, што ўлады хочуць кантраляваць кожнае "нетыповае" папаўненне рахунку кліентаў беларускіх сотавых аператараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.