Мадрыдскі "Рэал" выйграў Суперкубак УЕФА два разы запар
Мадрыдскі "Рэал" з лёгкасцю абыграў англійскі "Манчэстар Юнайтэд" ў барацьбе за Суперкубак УЕФА — 2:1. Матч адбыўся 8 жніўня ў Скоп'і.
"Рэал" стаў першым з 1990 года клубам, які заваяваў Суперкубак УЕФА два разы запар.
На 24-й хвіліне гульні лік адкрыў Каземіра, а на пачатку другога тайма Іска павялічыў разрыў. Толькі адзін мяч здолеў адыграць у іспанцаў Рамелу Лукаку.
У бліжэйшую нядзелю "Рэал" будзе змагацца за яшчэ адзін Суперкубак — іспанскі. Яго сапернікам будзе "Барселона".