Мадура: Апазіцыя купіла ў ЗША 18 баявых самалётаў!
Прэзідэнт Венесуэлы запатрабаваў правесці расследаванне адносна інфармацыі пра гэтую здзелку.
Першым пра пакупку заявіў былы віцэ-прэзідэнт і экс-міністр абароны, а цяпер тэлевядучы Хасэ Вісентэ Ранхель. Паводле яго слоў, у пачатку лістапада самалёты з'явяцца ў Калумбіі, іх размесцяць на амерыканскай вайсковай базе. А выкарыстоўваць авіяцыю збіраюцца, нібыта, падчас будучай агрэсіі супраць Венесуэлы.
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што не супраць, калі расследаванне правядзе Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. Ён па-ранейшаму прытрымліваецца думкі, што апазіцыя рыхтуе дзяржаўны пераварот.
РІА "Новости" адзначае, што раней лідар венесуэльскай апазіцыі Энрыке Капрылес абверг гэтыя абвінавачанні. Ён сказаў, што Ранхель пажартаваў, калі распавёў пра пакупку апазіцыяй баявых самалётаў.
Фота — AFP