Магерыні: Пасля перамоваў у Мінску новыя санкцыі абмяркоўвацца не будуць

Вярхоўная прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні заявіла, што не чакае абмеркавання санкцый на саміце ЕС пасля перамоваў, якія прайшлі ў Мінску 11-12 лютага.

Па звестках агенцтва Reuters, еўрапалітык назвала мінскія дамоўленасці важнымі, але не канчатковымі.

Як перадае УНІАН, прэм'ер-міністр Фінляндыі Аляксандэр Стуб заявіў, што на саміце ЕС не будзе абмяркоўвацца пытанне пра пастаўкі зброі ва Украіну.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі