Магілёў застаўся без галоўнага архітэктара

Магілёў застаўся без галоўнага архітэктара

Магілёў застаўся без галоўнага архітэктара. З сайта Магілёўскага гарвыканкама знялі імя Уладзіміра Скачака, які раней займаў гэтую пасаду. У графе "начальнік упраўлення — галоўны архітэктар горада" цяпер не пазначаны ніхто.

У каментары "Магілёў-анлайн" намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Бабкуноў распавёў, што ў Скачака скончыўся кантракт і яго не працягнулі. Пасаду начальніка ўпраўлення застаецца вакантнай.

Уладзімір Скачак быў галоўным архітэктарам Магілёва з 2015 года. А з 2016-га пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ён актыўна займаўся добраўпарадкаваннем горада.

Магілёў застаўся без галоўнага архітэктара
Магілёў застаўся без галоўнага архітэктара / скрыншот з сайта гарвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі