Магілёўцы сабралі подпісы ў абарону помніка архітэктуры ХІХ стагоддзя

35 чалавек напісалі калектыўны зварот у Магілёўскі гарвыканкам з просьбай захаваць старажытны будынак — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя па Камісарыяцкім завулку,17. Гарадскія чыноўнікі хочуць пазбавіць яго статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пра гэта паведамілі жыхары дома, якія адмовіліся выязджаць са сваіх кватэр, размешчаных у цэнтры горада. Магілёўскія гісторыкі і праваабронцы лічаць, што мясцовыя ўлады спрабуюць пазбавіцца будынкаў, якія непрывабныя патэнцыйным інвестарам, а на іх месцы пабудаваць сучасныя дамы, альбо бізнес-цэнтры.

Згаданы дом з’яўляецца адзіным у Магілёве будынкам, які пабудаваны з чырвонай цэглы і мае элементы драўлянай разьбы. Ініцыятарам звароту выступіла інтэрнэт-выданне “НАШ Магілёў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі