Магілёўскі баец ММА арганізаваў бой "АМАП vs Валацугі", у якім АМАП прайграў

Магілёўскі баец ММА арганізаваў бой "АМАП vs Валацугі", у якім АМАП прайграў

Блогер і баец ММА Мікіта Варажбітаў расказаў некаторыя падрабязнасці свайго затрымання на радзіме год таму, піша праваабарончы ТГ-канал MAYDAY.

Хлопца затрымалі напрыканцы 2020-га, перад Новым годам. У ІЧУ Магілёўскага аблвыканкама ён правёў 52 сутак. Першапачаткова паведамлялася, што яго асудзілі за парушэнне рэжыму самаізаляцыі падчас захворвання на COVID-19.

Выяыілася, што Варажбітаў арганізаваў у Магілёве бой TFC 2x2 (два на два) пад назвай "АМАП vs Валацугі". За каманду АМАП мусілі выступаць мужчыны, якія адслужылі ў дэсанце і спецназе. Аднак уначы перад боем яны адмовіліся ад удзелу. Адмяняць бой Варажбітаў не захацеў, бо ў рэкламу ўжо былі ўкладзеныя сродкі. На замену ён знайшоў двух іншых хлопцаў, якія прайгралі ў сумленным паядынку.

Плтым сам ён захварэў на каранавірус у цяжкой форме. Пасля лячэння яму прадпісалі яшчэ тыдзень быць на самаізаляцыі. Варажбітаў прызнае, што прадпісанне ён парушыў, але дзеянні магілёўскіх сілавікоў лічыць неадэкватнымі.

Яго затрымалі на выхадзе з паліклінікі, куды Мікіта прыйшоў разам з будучай жонкай, каб забраць бальнічны ліст.

Па словах Варажбітава, на выхадзе з будынка ён адчуў моцны ўдар у спіну. А калі павярнуўся, то пабачыў каля дзясятка чалавек у масках, чорных куртках і спартовых штанах. Яны без папярэджання сталі біць яго нагамі, потым закінулі ў мікрааўтобус цёмнага колеру, дзе, паводле слоў магілёўца, пачаўся "поўны трэш".

Прычыны затрымання, як кажа Варажбітаў, яму так і не растлумачылі. Потым яго 52 дні не выпускалі з ІЧУ, складаючы новыя пратаколы — за "непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы". Тым часам сілавікі прымусілі калегу Варажбітава выдаліць яго ютуб-канал. 

Цяпер Варажбітаў перабраўся з Магілёва ў Санкт-Пецярбург.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі