Магілёўскі камунальнік трапіўся на крадзяжах і эксплуатацыі падначаленых

Былы дырэктар магілёўскага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства трапіў пад следства. Як паведамляе БЕЛТА, следчыя выявілі, што дэпутат Магілёўскага гарсавета 27-га склікання на пасадзе дырэктара аднаго з КУП Магілёва з 2011 года па 2012-ы сістэматычна злоўжываў сваімі службовымі паўнамоцтвамі. Следчыя кажуць, што мужчына не толькі раскрадаў таварна-матэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемства. Ён яшчэ і незаконна прымушаў падначаленых яму рабочых працаваць на будаўніцтве ў сябе дома.

На думку следчых, мужчына прынёс страты прадпрыемству больш як на 11 мільёнаў рублёў.

Магілёўская пракуратура пачала на яго крымінальную справу па двух артыкулах — крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Мужчыну ўзялі пад варту.

Фота — ufanotes.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі