Магілёвец стварае праект для маніторынгу чысціні паветра

Магілёвец стварае праект для маніторынгу чысціні паветра

Магілёвец Сяргей Пехцераў падаў свой праект Pavetra на 13-ы сезон конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Гэта народны маніторынг дробных часціц у паветры, піша mspring.online.

Паказчыкі здымаюцца раз у 20 хвілін і абнаўляюцца на інтэрактыўнай онлайн-мапе. У тэставым рэжыме яна працуе ўжо на сайце pavetra.online.

"Ведаючы стан паветра, можна спланаваць свой шпацыр паводле месца і часу, а таксама ведаць, у якіх раёнах горада лепш здымаць кватэру. У перспектыве, хацелася б апавяшчаць пра небяспеку праз Telegram і Instagram", — кажа аўтар праекту. Такія ідэі, дадае ён, рэалізаваныя ўжо ў іншых краінах свету, але ў Беларусі чагосьці падобнага пакуль няма.

Для рэалізацыі праекту Пехцераву патрэбна 4500 рублёў. На гэтыя грошы ён плануе ўсталяваць датчыкі ва ўсіх абласных цэнтрах. Але пры гэтым абяцае, што нават калі нічога не выйграе, то ў Магілёве праект будзе працаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі