Магілёвец загінуў ад дэльтаплана ў сваім гаражы
Дэльтаплан у гаражы / sk.gov.by
У Магілёве Следчы камітэт высвятляе абставіны гібелі 29-гадовага мужчыны.
11 траўня мясцовы жыхар знайшоў свайго прыяцеля мёртвым у недабудаваным гаражы ў аграгарадку Вейна каля Магілёва. Побач з целам загінулага быў дэльтаплан.
Выявілася, што некалькі гадоў таму магілёвец набыў дэльтаплан і неаднаразова падымаўся на ім у паветра. Потым ён удасканальваў апарат, набываў для яго запчасткі і дапрацоўваў лятальную тэхніку.
Сёлета, калі пацяплела, малады чалавек стаў рыхтаваць дэльтаплан да эксплуатацыі. У гаражы ён вырашыў праверыць працоўны стан тэхнікі і запусціў рухавік. Лопасці, якія былі ў складзеным гарызантальным стане, пачалі круціцца і да смерці пакалечылі мужчыну.
Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.