Магілёвец закатаў чырвона-зялёны сцяг у дыван
Магілёвец сарваў сцяг з крамы
Да трох гадоў турмы пагржае жыхару Магілёва па абвінавачанні ў дзеку з дзяржсімвалаў.
Як паведамляе тг-канал, набліжаны да сілавікоў, інцыдэнт здарыўся ў нядзелю. Два магілёўцы разам выпівалі, а калі выпіўка скончылася, яны пайшлі па дабаўку.
На выхадзе з крамы прыяцелі пабачылі дзяржаўны сцяг. 39-гадовы мужчына сарваў яго разам са дрэўкам, а затым прынёс дадому і схаваў у дыван.
Міліцыянты лёгка знайшлі магілёўца. Але ён не змог патлумачыць, навошта сарваў сцяг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.