Магутны паўночнаатлантычны цыклон "Хавер" накрые Беларусь на 2 дні (відэа)
Ён ужо набліжаецца да тэрыторыі нашай краіны і праявіць сябе ўжо ў пятніцу, 6 снежня.
Найбольшы ўплыў ад цыклона адчуюць на сабе паўночна-ўсходнія рэгіёны Беларусі. Чакаюцца снег, завіруха, галалёдзіца на асобных участках дарог, прагназуюцца парывы ветру да 15-24 метраў за секунду. Тэмпература паветра на працягу сутак у пятніцу складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.
У суботу, 7 снежня, складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 0 да 6 градусаў марозу. Вецер пачне слабець. Да нядзелі "Хавер" мусіць перайсці ў Расію.
У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі чакаецца марознае надвор'е. У начныя гадзіны ў панядзелак тэмпература паветра складзе ад 6 да 14 градусаў марозу, у дзённыя — 2-8 градусаў ніжэй за нуль.
Цыклон "Хавер", які ідзе ў Беларусь, нарабіў бяды ў паўночнай Еўропе (фотарэпартаж)