Магутны выбух адбыўся на хімічным заводзе ў Нямеччыне
Адзін чалавек прапаў без вестак і пакуль не знойдзены.
Інцыдэнт адбыўся на заводзе кампаніі Bergolin у зямлі Ніжняя Саксонія. Гэтая кампанія вырабляе хімічныя фарбавальнікі. Будынак завода разбураны, каля 200 пажарнікаў спрабуюць справіцца з агнём, які ўзняўся на вышыню да 50 метраў, перадае ВВС.
Па словах начальніка мясцовай паліцыі, выбух чуўся "за дзясяткі кіламетраў. Па звестках нямецкіх СМІ, адзін работнік завода атрымаў сур'ёзныя траўмы. Яго на верталёце даставілі ў лякарню.
Ад выбуху пацярпелі суседнія дамы. Іх жыхары размяшчаюць у сацсетках фатаграфіі выбітых шыбаў.
Звестак пра ўцечку небяспечных рэчываў пакуль няма. Аднак, як паведамляе мясцовая прэса, выбухі, якія працягваюцца, і моцны пажар ускладняюць працу пажарнікаў.
Фота — Getty