МАК заклікаў не вывешваць сцягі Беларусі і Расіі на ўсіх спаборніцтвах

МАК заклікаў не вывешваць сцягі Беларусі і Расіі на ўсіх спаборніцтвах

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту заклікаў спартовыя федэрацыі перанесці ці адмяніць запланаваныя спартыўныя мерапрыемствы ў Беларусі і Расіі. МАК заклікаў не вывешваць сцягі гэтых краін на ўсіх спаборніцтвах і не выконваць іх гімны.

Як вядома, Беларусь, як і Расію, у свеце ўспрымаюць як агрэсара, паколькі беларускую тэрыторыю выкарыстоўваюць расійскія войскі, якія ваююць супраць Украіны.

Выканкам прапануе ўзяць пад увагу "парушэнне алімпійскага перамір'я ўрадамі Расіі і Беларусі". Таму прапануецца федэрацыям надаць увагу "бяспецы спартсменаў". Сам МАК у Беларусі і Расіі не плануе ніякіх спартыўных мерапрыемстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі