Макей: Мы маем намер адрадзіць пацярпелыя ад Чарнобыльскай аварыі землі

Макей: Мы маем намер адрадзіць пацярпелыя ад Чарнобыльскай аварыі землі

Беларусь мае намер адрадзіць землі, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас выступу на міжнароднай канферэнцыі "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый", якая праходзіць у Мінску.

"Можна плакацца, пакутаваць і скардзіцца, але можна і паспрабаваць змяніць сітуацыю, — цытуе словы Макея БелаПАН. — Можна паспрабаваць арганізаваць толькі гуманітарную дапамогу, якая размяркоўвалася б сярод пацярпелых, але можна паспрабаваць і аднавіць гэтыя землі для таго, каб яны былі прыдатныя для пражывання, вырошчвання прадукцыі, якая была б прыдатная ў ежу. Забяспечыць устойлівае развіццё гэтых рэгіёнаў — вось наша галоўная задача".

"Хоць і раздаюцца крытычныя галасы асобных прадстаўнікоў экалагічных арганізацый, паверце: урад Беларусі, прэзідэнт краіны думаюць пра тое, каб быў забяспечаны жорсткі радыяцыйны кантроль за вырабленай прадукцыяй, у тым ліку на землях, якія ў свой час пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы", — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Адраджэнне пацярпелых тэрыторый і забеспячэнне іх ўстойлівага развіцця Макей назваў высакароднай мэтай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі