Макей: У бліжэйшыя дні аб’явім, хто паедзе на віленскі саміт

Пытанне ўдзелу Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства вырашаецца ў гэтыя дні і залежыць ад рашэння Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў інтэрв’ю польскаму выданню “Dziennik Gazeta Prawna” заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей.

Макей: “Мы зацікаўленыя ва ўдзеле ў саміце і ў тым, каб саміт быў звязаны са станоўчымі эфектамі для Беларусі. Рашэнне ў справе ўзроўню нашага ўдзелу акурат цяпер абмяркоўваецца і цягам бліжэйшых дзён будзе аб’яўлена. Яно залежыць ад рашэння прэзідэнта Беларусі”.



Нагадаем, саміт Усходняга партнёрства пройдзе ў Вільні 28-29 лістапада. Беларусь атрымала запрашэнне без упісанага імя. Выбраць свайго прадстаўніка кіраўніцтва краіны павінна самастойна. Разам з тым еўрапейскія дыпламаты неаднойчы папярэджвалі, што калі Аляксандр Лукашэнка ўпіша сябе ў запрашэнне, то візу яму не дадуць. Тады месца Беларусі на саміце ў Вільні застанецца пустым.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі