Макрон абышоў Цукерберга у рэйтынгу ўплывовых бізнесменаў да 40 год
Былы банкір і цяперашні прэзідэнт Францыі 39-гадовы Эмануэль Макрон ачоліў рэйтынг маладых і ўплывовых бізнэсменаў свету да 40 год. Ён абышоў нават заснавальніка Facebook Марка Цукерберга, якому цяпер 33 гады.
На трэцім месцы апынуліся заснавальнікі кітайскага сервісу Didi Chuxing Чэнг Вэй і Джын Лю. Іх сервіс па выкліку таксі выкупіў кітайскі бізнэс Uber і ўжо прыцягнуў такіх інвестараў як Apple і Alibaba.
Топ-10 рэйтынгу замыкае стваральнік крыптавалюты Ethereum, 23-гадовы выхадзец з Расіі Віталік Бутэрын, які ў дзяцінстве пераехаў у Канаду, пішуць замежныя СМІ.