Максім Мірны ўзняўся на сёмае месца ў парным рэйтынгу

Беларускі тэнісіст Максім Мірны ўзняўся з восьмага на сёмае месца ў парным рэйтынгу АТП. Яго партнёр па дуэце індыец Махеш Бхупаці застаўся на шостай пазіцыі, паведамляе БелаПАН. На мінулым тыдні Мірны і Бхупаці дайшлі да фіналу выніковага турніру ў Лондане. У ім удзельнічалі восем наймацнейшых тэнісістаў і восем наймацнейшых пар.

Цяперашні рэйтынг Мірнага — найвышэйшы пасля 10 верасня 2007 года. У сезоне-2010 ён выйграў у пары адзін турнір ("Мастэрс" у Парыжы) і яшчэ пяць разоў даходзіў да фіналу.

У наступным годзе Мірны будзе гуляць з канадцам Дэніэлам Нестарам, які займае трэцяе месца ў парным рэйтынгу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі