Максім Мірны вызначыўся з партнёрамі на бліжэйшых турнірах
Беларускі тэнісіст пасля расстання з ранейшым партнёрам — румынам Хорыем Тэкаў — пакуль не вызначыўся са сталым напарнікам.
Як распавёў Максім Мірны газеце "Прессбол", ён вызначыўся толькі з турнірамі на студзень 2014 года.
На турніры АТП у Сіднэі беларускі спартовец мяркуе згуляць з Ежы Яновічам, а на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў Мельбурне яго партнёрам стане расіянін Міхаіл Южны.
Фота — protennis.by