Максіма Вінярскага арыштавалі на 12 сутак

Як перадае Радыё "Свабода", Максім Вінярскі запатрабаваў, каб да яго выклікалі хуткую дапамогу. Лекары, якія прыехалі ў суд, прызналі хлопца хворым і хацелі павецзі ў лякарню. Але суддзя Людміла Лапо забараніла гэта рабіць. На думку Вінярскага, гэта крымінальнае злачынства. Сам ён мяркуе, што яго хочуць ізаляваць напярэдадні Чарнобыльскага шляху.



Актывіста затрымалі некалькі чалавек у цывільным а 11-й гадзіне на вуліцы пасля наведвання крамы "Карона". Нядаўна Вінярскі адбыў 15-суткавы арышт. Па яго словах, перад вызваленнем супрацоўнік міліцыі прапанаваў яму часова з'ехаць з Мінску, пакуль пройдзе чэмпіянат свету па хакеі.



Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі