Макушок: "Хросны бацька" павялічыў шэрагі прыхільнікаў Лукашэнкі ў Расіі
Паказаныя каналам НТВ фільмы “Хросны бацька” толькі павялічаць колькасць прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё заявіў Іван Макушок, прэс-сакратар дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Паўла Барадзіна. Макушок: “Усе гэтыя фільмы, якія яны ставілі ў прайм-тайм і якія сур’ёзна рэкламавалі на сваім канале, усе гэтыя фільмы з тым жа каналам могуць згуляць злы жарт. Яны могуць дабіцца супрацьлеглага эфекта. Колькасць прыхільнікаў Аляксандра Рыгоравіча ў Расіі, як мы ведаем, не зменшылася. І адносіны да Беларусі ў Расіі не змяніліся”.
Што ж тычыцца інтэрв’ю прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, якое паказала беларускае тэлебачанне і якое так не спадабалася Крамлю, то, па словах Макушка, там не было нічога страшнага. І Саакашвілі нібыта шмат казаў добрых слоў у дачыненні да расіян. Сябраваць жа супраць Расіі Лукашэнка з Саакашвілі не збіраецца, лічыць прэс-сакратар Барадзіна.
Фота: Мой компас