Маланка прабіла фюзеляж самалёта, што ляцеў з Мюнхена ў Маскву
Маланка трапіла ў пасажырскі самалёт, які ляцеў з Мюнхена ў Маскву і прапаліла адтуліну ў насавой частцы. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў экстраных службах паведамляе агенцтва "Інтэрфакс".
Суразмоўца агенцтва распавёў, што пасля вылета з Мюнхена камандзір авіялайнера А320 далажыў пра надзвычайнае здарэнне: у самалёт трапіла маланка. Нягледзячы на гэта, самалёт атрымалася ўдачна пасадзіць у аэрапорце "Шарамеццева".
Тэхнікі знайшлі адтуліну ў насавой частцы самалёта ніжэй за лабавое шкло кабіны пілотаў. Маланка прапаліла фюзеляж. На час рамонта самалёт адхілілі ад палётаў. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.