Малкіна: Акумулятарны завод у Брэсце не нанясе шкоды экалогіі

Малкіна: Акумулятарны завод у Брэсце не нанясе шкоды экалогіі

Акумулятарны завод, які будуюць у Брэсце, пры належнай эксплуатацыі не нанясе шкоды экалогіі. Такую заяву агучыла першая намесніца міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1". Гутарка выйшла ў эфір увечары 6 чэрвеня. 

Па словах Малкінай, на заводзе не прадугледжана ліцейнай вытворчасці, таму не будзе і плавільных працэсаў. "У адпаведнасці з прыродаахоўным заканадаўствам Беларусі дадзены аб'ект аднесены да 5-й катэгорыі небяспекі з пункту гледжання выкідаў у атмасфернае паветра — гэта найменш небяспечны клас вытворчасцяў", — прыводзіць БЕЛТА словы чыноўніцы.

Намесніца міністру дадала, што спецыялісты будуць весці пастаянны маніторынг фонавага ўтрымання ў навакольным асяроддзі цяжкіх металаў — свінцу, цынку, медзі і кадмію.

Будаўніцтва завода на ўскрайку Брэста выклікала шматлікія пратэсты ў гараджан. Ужо некалькі месяцаў яны ладзяць разнастайныя акцыі. Кожную нядзелю брастаўчане на знак пратэсту выходзяць на цэнтральную плошчу "карміць галубоў". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі