“Маляваныч”: “Абараніць Беларусь” — у гэтых словах уся мая нацыянальная ідэя
23 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч.
Беларусь — казачная краіна. Але так склалася, што пануюць у гэтай краіне персанажы не беларускіх, а расійскіх казак. І нам сёння неабходна зрабіць усё магчымае, каб казачны сусвет “Беларусь” вернуўся ў беларускае вымярэнне, пераканы Аляксандр Ждановіч.
Пра тое, што агульнага паміж беларускімі народнымі казкамі і сённяшняй беларускай рэчаіснасцю, што для нас мова і культура і як апошнія два гады змянілі беларусаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам “Маляванычам” Ждановічам.
Замовіць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.