Марак з сабакам два месяцы дрэйфавалі ў акіяне, пілі дажджавую ваду — і выжылі

Цім пасля двух месяцаў у адкрытым акіяне / Daily Telegraph
Цім пасля двух месяцаў у адкрытым акіяне / Daily Telegraph

Аўстралійскі марак трапіў у шторм, прабыў два месяцы ў адкрытым акіяне на пашкоджанай лодцы — і выжыў, расказвае ВВС.

Жыхар аўстралійскага Сіднэя Цім Шэдак выплыў з Мексікі ў Французскую Палінэзію яшчэ ў красавіку. Ён планаваў шлях на 6 тысяч кіламетраў, але шторм пашкодзіў электроніку яго судна.

З мужчынам на лодцы быў яго сабака — і рыбалоўныя снасці. Два месяцы аўстраліец і сабака елі толькі рыбу і пілі дажджавую ваду. Ад сонца ён хаваўся пад навесам лодкі.

Пасля выратавання ён сказаў журналістам, што яму патрэбны толькі адпачынак і добрая ежа. У астатнім ён адчувае сябе "вельмі добра".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі