Марына Васілеўская прадае свой "касмічны айфон"

Марына Васілеўская

Марына Васілеўская / "Раскосмас"

Свой 14-ы айфон вырашыла прадаць беларуска, якая злятала ў космас, Марына Васілеўская. У сваіх сацсетках яна апублікавала абвестку, што прадае "касмічны" гаджэт.

Васілеўская адправілася ў космас напрыканцы траўня 2023-га. За палёт яна была ўзнагароджаная званнем Героя Беларусі і прызнаная "касманаўтам №1" Рэспублікі Беларусь. Праўда, пазней выявілася, што нават "Раскосмас" не лічыць яе касманаўткай, а толькі касмічнай турысткай — "удзельнічай касмічнага палёту".

Абвестку аб продажы айфона на старонцы Васілеўскай у Інстаграме заўважыла "Наша Ніва".

Выданне піша, што Васілеўская мае дзве старонкі ў гэтай сацсетцы. Адну яна завяла яшчэ ў 2016 годзе. Перад палётам Васілеўскай у космас гэтую старонку зрабілі закрытай.

Другую старонку для Васілеўскай стварылі амаль праз пяць месяцаў пасля палёту ў космас. Там яны публікуе здымкі з афіцыйных мерапрыемстваў, у якіх удзельнічае.

Аб'ява пра продаж iPhone 14pro 128 з'явілася на першай старонцы. Васілеўская просіць за гаджэт 2500 рублёў. Яна піша, што карысталася ім прыкладна год і тэлефон быў разам з ёй падчас падрыхтоўкі да палёту ў космас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі