Марыя Астапенка: знайсці ў сабе беларуса, прыняць яго і пакахаць — мая ідэя
Марыя Астапенка
17 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка суполкі Belarus FREEDOM Philadelphia, сузаснавальніца кампаніі Sokol GxP services, клінічная фармацэўтка, спявачка Марыя Астапенка.
І тым беларусам, хто з’ехаў з краіны даўно, баліць за лёс Бацькаўшчыны, усе хочуць для краіны лепшай долі. І хай пераважная большасць такіх эмігрантаў ужо не вернецца на радзіму, многія з іх будуць рабіць усё магчымае, каб дапамагчы ёй, калі сітуацыя зменіцца, перакананая Марыя Астапенка.
Пра тое, чаму важна верыць у светлую будучыню беларускай Беларусі, ці вернуцца эмігранты на Бацькаўшчыну і як звязаныя бізнес і нацыянальная свядомасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Астапенка.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.