Марыя Шарапава стала найбагацейшай спартсменкай
Эксперты часопісу Forbes ацанілі яе прыбыткі ў 29 мільёнаў долараў.
Пры гэтым большую частку заробкаў — каля 23 мільёнаў — складаюць ганарары за ўдзел у спонсарскіх і рэкламных праектах. Расійская спартсменка беларускага паходжання рэкламуе 8 брэндаў: ад пітной вады да жаночага абутку.
Другі радок гэтага рэйтынгу займае Серэна Уільямс з прыбыткамі ў 20,5 мільёна долараў, а на трэцім месцы таксама тэнісістка — кітаянка Лі На, якая зарабіла 18,2 мільёна долараў.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка на чацвёртым месцы, яе прыбытак складае 15,7 мільёна долараў.
Мяркуючы па рэйтынгу Forbes, тэніс — самы прыбытковы для жанчын від спорту. У топ-10 багатых спартсменак ажно 7 тэнісістак, адна аўтагоншчыца і адна фігурыстка. На апошнім радку знаходзіцца гальфістка Паўла Крымер з ЗША, чый прыбытак склаў 5,5 мільёна долараў, піша kp.by