Вікторыя Азаранка прайграла Марыі Шарапавай на турніры ў Індыян-Уэльсе
Гэта быў паядынак трэцяга круга. Цяпер у сустрэчах тэнісістак лік стаў роўны — 7:7.
Беларуска Вікторыя Азаранка прайграла ў трэцім крузе (1/16 фінала) тэніснага турніра ў Індыян-Уэльсе (яго прызавы фонд — больш за 5 млн долараў) расіянцы Марыі Шарапавай — 4:6, 3:6. Паядынак працягваўся амаль дзве гадзіны.
Адзначым, што 25-гадовая Азаранка займае ў рэйтынгу WTA толькі 38-е месца, 27-гадовая Шарапава — другая ракетка свету. Цяпер у сустрэчах тэнісістак лік стаў роўны — 7:7.
Нагадаем, што ў Індыян-Уэльсе Вікторыя Азаранка пачала выступаць з другога круга, у якім выйграла ў Кірстэн Фліпкенс (61-е месца ў рэйтынгу) з Бельгіі — 6:2, 6:4.
Фота: daylife.com