Марыя Сінцова з Гомельскай вобласці можа стаць самай юнай шматдзетнай маці РБ

Мария Синцова  и Илья 

Мария Синцова  и Илья  / instagram.com/kis.mami

Першае дзіця Марыя Сінцова з гарадскога пасёлка Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна нарадзіла ў 16 гадоў, калі вучылася ў каледжы. А да 19 можа стаць ужо шматдзетнай мамай. На гэтую гісторыю звярнула ўвагу "Наша Ніва".

Бацька першага дзіцяці адносін не хацеў. Ад сваёй маці цяжарнасць Марыя хавала колькі магла. Але калі нарадзіла, апеку на дзіцем аформілі на бабулю. Марыя павінна была вучыцца, і сама па сутнасці яшчэ была дзіцем. З дзяўчынкай яна правяла дома каля двух месяцаў, а потым вярнулася ў каледж, дзіцем займалася бабуля. Да таго часу дзяўчына ўжо пазнаёмілася з 16-гадовым Іллёй. Ад яго яна зацяжарыла другі раз. Ілля прасіў зрабіць аборт — яны абодва вучыліся, з дзіцем гэта няпроста, але Марыя схітрыла, сказала, што лекар у адпачынку. У 17 нарадзіла сына.

"Патрабаванні бацькоў да мяне да 15 гадоў: добра вучыцца, не граць дапазна, думаць пра будучыню, рыхтавацца да паступлення. Патрабаванні пасля 17 гадоў: не стаць шматдзетнай (па магчымасці)", пісала Марыя ў сацсетках. Яна актыўна вядзе блогі ў Instagram і TikTok, дзе распавядае пра прыгоды свайго жыцця. Пара ў выніку ажанілася. З часам Марыя змагла забраць у маці і дачку.

Цяпер Марыя зноў цяжарная. Блогерка кажа, што часта чуе, быццам яна сапсавала сабе жыццё. Але яна кажа, што дзеці сталі для яе і Іллі стымулам развівацца, зарабляць грошы і несці адказнасць за іх жыццё. Іншыя каментатары абвінавацяць яе ў меркантыльнасці, жаданні атрымаць дзяржаўныя грошы і дапамогі. Трэція — шкадуюць.

"Чаму я павінна жыць па стандартах? "Пажыць для сябе" — а калі дзеці гэта і ёсць тое, што я хацела для сябе? Не ўсё ж хочуць дзяцей і сям'ю, так і не ўсе хочуць гуляць", — адказала яна апошнім каментатарам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі