Масавая бойка футбольных фанатаў здарылася ў Навагрудку (відэа)
Патасоўка доўжылася паўгадзіны і вымусіла арбітра спыніць матч, залічыўшы гаспадарам поля тэхнічную паразу.
Матч 22-га тура чэмпіянату Гродзенскай вобласці гулялі краснасельскі “Цэментнік” і мясцовы “Навагрудак”. На 20-й хвіліне, калі футбаліст “Цэментніка” Яўген Васілеўскі забіў гол у браму суперніка, на поле стадыёну выбегла каля 20 чалавек у масках. Яны пачалі бойку з фанамі з Наваградка.
Патасоўка доўжылася каля паўгадзіны, арбітр вымушаны быў скончыць матч і залічыў ФК “Навагрудак” тэхнічную паразу з лікам 0:3.
На поле прыбылі нарады міліцыі, а таксама хуткая дапамога, бо былі пацярпелыя з траўмамі.
Паводле некаторых звестак, бойку маглі справакаваць футбольныя фанаты з Мінску, інфармуе volkovysk.by.