Масавая стральба ў ЗША: дзясяткі загінулых і параненых

Паліцыя на месцы здарэння ў Льюістане 

Паліцыя на месцы здарэння ў Льюістане  / АР

У горадзе Льюістоне (штат Мэн, ЗША) узброены мужчына адкрыў агонь па людзях адразу ў некалькіх месцах у рэстаране і боўлінгу. Некаторыя СМІ пісалі, што была і трэцяя стральба у краме Walmart, але пазней адміністрацыя гандлёвага цэнтра апублікаваў заяву, у якой абвергла гэтае сцвярджэнне. Пра гэта піша Reuters.

СМІ пішуць пра 22 загінулых і каля 60 параненых. Пры гэтым афіцыйныя асобы кажуць пра шматлікія ахвяры, але адмаўляюцца пакуль назваць дакладныя лічбы.

Паліцыя штата кажа, што стралка завуць Роберт Кард, яму 40 гадоў. Яго ўсё яшчэ шукаюць. Некалькі мясцовых СМІ са спасылкай на бюлетэнь праваахоўных органаў штата Мэн пішуць, што Кард быў навучаным інструктарам па агнястрэльнай зброі і членам рэзерву арміі ЗША. У гэтым бюлетэні таксама гаварылася, што ў яго праблемы з псіхічным здароўем, уключаючы слых. Але Reuters адзначае, што агенцтву не ўдалося пацвердзіць сапраўднасць гэтага дакумента.

Прэзідэнта Джо Байдэна ўжо праінфармавалі пра інцыдэнт, і ён абмеркаваў сітуацыю з губернатарам штата Мэн Джанет Мілс, прапанаваў поўную федэральную падтрымку.

Reuters таксама адзначае, што "калі колькасць загінулых у 22 чалавекі пацвердзіцца, гэтай стральба стане самай смяротнай у Злучаных Штатах як мінімум са жніўня 2019 года, калі баявік адкрыў агонь па пакупніках у Walmart у Эль-Паса". Тады загінулі 23 чалавекі. У цэлым колькасць масавых расстрэлаў у ЗША, у якіх былі забітыя чатыры ці больш чалавек, рэзка ўзрасла з пачатку пандэміі COVID-19 у 2020 годзе. Самым жа смяротным расстрэлам у гісторыі ЗША стала забойства 58 чалавек у 2017 годзе на фестывалі кантры-музыкі ў Лас-Вегасе.

Массовая стрельба в США: десятки погибших и раненых
Меркаваны стралок / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі