Масавы старт выйграла Дальмаер, Скардзіна заняла толькі 21-е месца
У нядзелю, 10 студзеня, у Рупольдынгу завяршыўся 4-ы этап Кубка свету па біятлоне. Апошняй гонкай быў масавы старт у жанчын. Перамогу святкавала 22-гадовая немка Лаура Дальмаер (на здымку зверху) — 33.17,7 (0-0-0-0), другое месца заняла Мары Дарэн-Абер з Францыі — +15,3 (1-0-0-0), трэцяе — Цірыл Экхаф з Нарвегіі — +21,9 (0-0-1-1).
Адзіная прадстаўніца Беларусі Надзея Скардзіна была толькі 21-й сярод 30 удзельніц (+1.55,3). І гэта пры адным промаху на чатырох агнявых рубяжах! Тая ж Экхаф узяла медаль з двума промахамі. Скардзіне катастрафічна не хапала хуткасці на лыжні. Нагадаем, учора яна прапусціла гонку пераследавання з-за праблемаў са здароўем.
5-ы этап Кубка свету стартуе ў тым жа нямецкім Рупольдынгу 13 студзеня.
Фота: sport-express.ru, БЕЛТА