Машына часу: што было б, калі б мы перамаглі ў 2020-м — эфір з Пашкевічам
Алесь Пашкевіч / Еўрарадыё
Гісторыя не мае ўмоўнага ладу, сцвярджаюць гісторыкі. І гэта сапраўды так, бо ніякія развагі на тэму “А калі б зрабілі не так, а вось так” ніякім чынам не мяняюць сітуацыі сённяшняй. Тым не менш гістарычны аналіз мінулых падзей дае магчымасць зразумець будучыя рызыкі і прыняць рашэнне, якое ў выніку можа палепшыць сітуацыю. Да прыкладу, спробы з улікам сённяшніх ведаў ацаніць дзеянні Расіі ў выпадку перамогі беларускай рэвалюцыі 2020 года даюць магчымасць пабачыць шматлікія выклікі. І па-іншаму паглядзець на дзеянні і выказванні тых ці іншых палітычных актараў.
Чым кіраваліся новыя лідары, адмаўляючыся ад агучвання геапалітычнага выбару, і ці правільнай была такая пазіцыя? Ці ёсць падставы сёння больш аргументавана сцвярджаць, што падзеі 2020 года былі арганізаваныя Расіяй і асноўныя кандыдаты выбарчай кампаніі — расійская крэатура? Ці магчыма было перацягнуць Пуціна “на бок беларускага народа” і хто з новых лідараў мог гэта зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Алесь Пашкевіч у 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.