Масквічка спрабавала нелегальна правезці праз Беларусь 100 кг срэбра

Супрацоўнікі транспартнай міліцыі затрымалі ў цягніку "Брэст-Масква" каля 100 кг срэбных ювелірных вырабаў. Іх агульная сума складала каля 400 тыс.долараў. Пярсцёнкі, бранзалеты, завушніцы, кулоны перавозіла жыхарка Масквы. Агулам было канфіскавана 25 тысяч 646 ювелірных вырабаў. Пры гэтым у жанчыны адсутнічалі дакументы на легальны ўвоз вырабаў на тэрыторыю Беларусі.

Ювелірныя вырабы былі акуратна спакаваныя ў 6 вялікіх сумак. З расіянкі ўзятая падпіска аб невыяздзе. Вядзецца разгляд. Паводле папярэдняй інфармацыі міліцыянтаў, срэбныя вырабы ўвезеныя на тэрыторыю Беларусі з Польшчы.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі