Маскву зноў атакавалі беспілотнікі

У выніку атакі пашкоджаны дзелавы цэнтр "Масква-Сіці" / REUTERS

У выніку атакі пашкоджаны дзелавы цэнтр "Масква-Сіці" / REUTERS

У Расіі заявілі пра атаку дронаў на Маскву. У выніку яе пашкоджаны дзелавы цэнтр "Масква-Сіці", адзін чалавек атрымаў раненні.

Міністэрства абароны РФ абвінаваціла ў нападзе Украіну. Паводле інфармацыі ведамства, адзін беспілотнік быў знішчаны ў паветры сродкамі СПА над тэрыторыяй Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці. Яшчэ два беспілотнікі былі збітыя сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і, нібыта страціўшы кіраванне, "пацярпелі крушэнне на тэрыторыі комплексу нежылых будынкаў Масква-Сіці". Трэба адзначыць, што ў гэтым комплексе знаходзяцца некалькі дзяржаўных ведамстваў.

Папярэдняя атака на Маскву адбылася 24 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі