Мастак з Жодзіна намаляваў знак горада — з турмой
Жодзінскі мастак намаляваў дарожны знак, які, на яго думку трэба ставіць на ўездзе ў горад. Асноўнае месца на ім займае турма №8. На думку аўтара, за апошнія паўгода менавіта яна стала сімвалам Жодзіна.
"Пакуль наш Жодзіна такі. Гэта сумленны знак, які павінен сустракаць усіх, хто заязджае да нас у горад. Гэта сапраўды наш сімвал: турма №8, праз якую за апошнія паўгода прайшлі тысячы ні ў чым не вінаватых беларусаў. Жыхары горада таксама не адчуваюць сябе свабоднымі людзьмі. У жніўні мы хацелі зрабіць сумленны выбар, але нас пазбавілі волі", — перадае сайт ex-press.by словы аўтара, які вырашыў не агучваць сваё імя, асцерагаючыся пераследу.
Турма №8 — адно з месцаў, куды развозяць затрыманых і арыштаваных пратэстоўцаў з Мінска. Яна набыла такую ж вядомасць, як Акрэсціна ў сталіцы і ізалятар у Баранавічах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.