Матацыкліст павіс на знаку "Пешаходны пераход" (фота, відэа)

Па словах відавочцаў, як перадае onliner.by, матацыкліст  на Kawasaki на вялікай хуткасці вылецеў на раздзяляльную паласу. Ён урэзаўся ў знак "Пешаходны пераход" і літаральна павіс на ім у непрытомным стане. Са словаў кіроўца фуры, які ехаў ззаду, падрэзаў матацыкліста кран.

У ДАІ Партызанскага раёна паведамілі, што 39-гадовы мужчына дастаўлены ў лякарню. У яго чэрапна-мазгавая траўма, пашкоджанне ўнутраных органаў, падазраюць пералом нагі. Пры сабе ў кіроўцы Kawasaki не было ніякіх дакументаў. Праваахоўнікі высвятляюць, ці меў ён увогуле права кіраваць матацыкламі.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі