Матацыкліст у Мінску ўрэзаўся ў ліхтар і загінуў
Увечары 11 верасня ў Мінску адбылося ДТЗ са смяротным фіналам, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта ў сваім Telegram-канале.
Каля 18:50 хвілін на вуліцы Радыяльнай матацыкл выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў вулічны ліхтар.
29-гадовы кіроўца матацыкла памёр ад траўмў па дарозе ў лякарню. Пасажыра шпіталізавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.