Матчы чэмпіянату Беларусі па футболе больш не паказваюць па тэлевізары
Белтэлерадыёкампанія і Федэрацыя футбола не змаглі дамовіцца на трансляцыі, і таму новае пагадненне пакуль не падпісанае. Матчы чэмпіянату Беларусі па футболе зніклі з тэлеэфіру. Раней іх паказваў “ЛАД”, але напярэдадні другога туру Белтэлерадыёкампанія і Федэрацыя футбола не змаглі дамовіцца на трансляцыі.
Дырэктар Дырэкцыі спартовага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Дудзінскі патлумачыў Еўрарадыё, што цяпер дамова на стадыі ўзгаднення і падпісання. Як толькі яе падпішуць, беларускі футбол зноў можна будзе глядзець па тэлевізары.
Дзяніс Дудзінскі: “Нічога дзіўнага. Пакуль у нас няма пагаднення з Беларускай федэрацыяй футбола. Дамовы, у якой былі б прапісаныя ўсе моманты, датычныя паказу матчаў нацыянальнага чэмпіянату, і гульняў зборнай. Пакуль што гэтая дамова на стадыі ўзгаднення і падпісання”.
Кіраўнік прэс-службы федэрацыі Ўладзімір Несцяровіч кажа, што дамова на трансляцыю матчаў ужо нейкі час разглядаецца ў тэлерадыёкампаніі:
Уладзімір Несцяровіч: “Мы накіравалі свае прапановы Белтэлерадыёкампаніі на падпісанне такой дамовы. Але ад іх пакуль што звестак не атрымалі. Была папярэдняя дамова на першы круг, а на другі вось пакуль што...”
Паводле слоў Несцяровіча, паміж Белтэлерадыёкампаніяй і федэрацыяй футбола ўзніклі “недарэчнасці”, якія ён “не хацеў бы абмяркоўваць”. Ды прыхільнікам футбола, па вялікім рахунку, і няма розніцы, што гэта за недарэчнасці. 9 чэрвеня адбудуцца матчы 13-га тура, у якіх сустрэнуцца лідары чэмпіянату “Белшына” і БАТЭ, “Мінск” і “Дынама” (Мінск). Без сумневу, гэта цэнтральныя гульні ў другім крузе першынства. Шкада, што па тэлевізары беларусы іх не ўбачаць.
Прадстаўнік федэрацыі выказаў спадзяванне, што матчы нацыянальнага чэмпіянату вернуцца ў эфір як мага хутчэй, але дакладных тэрмінаў назваць не змог.
Фота: fotki.yandex.ru.