Матэрыялы па справе Бябеніна могуць перакладаць для экспертаў яшчэ 3 месяцы?
Пераклад матэрыялаў па справе Алега Бябеніна плануюць скончыць разам з праверкай па гэтай справе. Іх пераклад на англійскую мову патрэбны для запрошаных спецыялістаў з Нарвегіі і Швецыі. Нагадаем, што эксперты прыбудуць 25 кастрычніка. Тэрмін пракурорскай праверкі - да 3 лістапада.
Аднак гэты тэрмін могуць падоўжыць. Пра гэта распавяла Еўрарадыё старшы памочнік пракурора па Мінскай вобласці Таццяна Калініна.
Калініна: "Тэрмін праверкі падоўжаны да 3 лістапада. У межах гэтых тэрмінаў будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы, у тым ліку, можа быць, і пераклад. Наогул, згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам тэрмін можа быць працягнуты і на тры месяцы, гэта тэарэтычна".
Аднак асноўную частку матэрыялаў, кажуць пракурорскія работнікі, ужо пераклалі, .
Нагадаем, што журналіста сайту "Хартыя'97" Алега Бябеніна знайшлі павешаным у сябе на лецішчы 3 верасня. Спярша следчыя заяўлялі, што адбылося самагубства. Потым з'явілася версія, што журналіста маглі забіць, а самазабойства - толькі інсцэніроўка.