Майкл Соўл выступіць у фінале ўкраінскага адбору на "Еўрабачанне" пад нумарам 2

Майкл Соўл / з асабістага архіва
Майкл Соўл / з асабістага архіва

12 лютага ў Кіеве пройдзе фінал украінскага адбору на "Еўрабачанне-2022". За паездку ў Італію ад Украіны сёлета змагаецца і беларускі выканаўца Майкл Соўл. Нядаўна Майкл пераехаў у Кіеў і адразу ўліўся ў мясцовы шоу-біз. Пра гэта нядаўна мы размаўлялі ў музычнай праграме Еўрарадыё "Такога вы не чулі".

За Майкла сёння могуць галасаваць толькі жыхары Украіны. Трэба даслаць смс з кодам 2 на нумар 7576. Беларус выйдзе на сцэну пад другім нумарам. Прамы эфір стартуе ў 18:30 па Кіеве. Глядзець фінал можна ў эфіры тэлеканала UA: ПЕРШЫ. Таксама будзе трансляцыя на YouTube и Facebook.

Майкл Соўл праспявае песню "Demons". Спявак кажа, што галоўнае для яго — якасны перформанс і магчымасць данесці свае думкі да гледачоў фіналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі