Мазырскі ўніверсітэт: Вакансію для Касцяна доўга трымаць не будзем
Еўрарадыё вырашыла даведацца, як склаўся далейшы лёс былых народных абраннікаў пасля заканчэння тэрміну іх паўнамоцтваў - куды ўладкаваліся на працу і дзе жывуць іншагароднія дэпутаты пасля пазбаўлення іх службовых кватэр. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 3-а склікання Аляксандр Гудкоў прыехаў у сталіцу прадстаўляць інтарэсы віцебскіх выбарцаў. Тут атрымаў службовую кватэру. Зараз вымушаны яе пакінуць. Але вяртацца на радзіму пакуль не збіраецца. Таму шукае здымную кватэру.
Аляксандр Гудкоў: "Мінімум месяцаў на 7 застануся. У мяне дачка школу заканчвае, і я вымушаны гэтае пытанне вырашаць у першую чаргу. 7 гадоў дзіця тут адвучылася, зараз на падрыхтоўчых курсах у інстытуце. З'язджаць у Віцебск будзе немэтазгодна".
З месцам новай працы былы дэпутат пакуль не вызначыўся. Але кажа, што прапаноў хапае.
Аляксандр Гудкоў: "Пакуль не вызначыўся, хоць ёсць шэраг цікавых прапаноў. Я планаваў як мінімум яшчэ адно скліканне папрацаваць, але ў палітыцы павінны быць моцныя. У дадзеным выпадку я апынуўся слабейшым. Але не забывайце, што я нарадзіўся ў Савецкім Саюзе. Таму маю шмат знаёмых і сяброў паўсюль. І ўлада прапановы робіць. Патэнцыял 50-гадовага чалавека з такім вопытам будзе рэалізаваны адназначна".
А вось дэпутатцы ПП з Гродна Але Буравай ніякіх прапаноў наконт працаўладкавання не рабілі. А сама, кажа, не шукала. Праўда, сцвярджае, што з гэтай нагоды не сумуе - 2 гады як выйшла на пенсію і зараз мае магчымасць спакойна гадаваць унучку. З-за гэтага і не спяшаецца вяртацца ў Гродна да мужа.
Ала Бурава: "Можа і прапанавалі б, але пад ляжачы камень вада не цячэ - я не шукала такіх прапаноў. Я буду працаваць у галіне выхавання новага пакалення, у мяне выдатная ўнучка. І я, на шчасце, змагу ўдзяляць ёй больш увагі. Пакуль школа - будзем у Мінску, а падчас адпачынку паедзем на прыроду. У мяне непадалёк ад Гродна дача ёсць".
Не вызначыўся з працай і Валеры Лектараў, у мінулым - намеснік галоўнага доктара віцебскай лякарні №3. Тыя прапановы, што ёсць, яго не задавальняюць.
Валеры Лектараў: "Прапановы ёсць, але яны мяне не задавальняюць. Хачу працу тую, якая б мяне задавальняла і дазволіла б рэалізаваць свае задумкі аб паляпшэнні працы сістэмы аховы здароўя. А проста быць нікім у міністэрстве я б не хацеў, шчыра скажу".
Але і вяртацца да працы практыкуючага доктара былы дэпутат не спяшаецца.
Валеры Лектараў: "Практыкуючы доктар - гэта ад мяне нікуды не дзенецца. Гэта я заўсёды магу рабіць. Я 40 гадоў стаяў за аперацыйным сталом. 16 гадоў у пластычнай хірургіі, а так - у агульнай хірургіі. Я хоць сёння гатовы стаць за стол".
Ад годнай прапановы працы, кажа былы дэпутат, будзе залежыць і яго будучае месца жыхарства - калі прапанова падыдзе, то туды і паедзе. Гаворыць, былі добрыя прапановы з Расіі, але сям'я туды ехаць не хоча.
Удакладніць, ці выканаў сваё абяцанне Сяргей Касцян і вярнуўся, не атрымаўшы чарговага мандата, на радзіму ў Мазыр, у яго самога не атрымалася - тэлефон дэпутата не адказваў. Таму звярнуліся ў Мазырскі педагагічны універсітэт, апошняе месца працы народнага абранніка. Але начальнік аддзела кадраў Валянціна Дрынеўская сказала, што Касцян да іх не прыходзіў. І перадала папярэджанне, што калі ён не паспяшаецца і не прынясе сваю працоўную кніжку, то свабоднай вакансіі для яго можа і не быць.
Валянціна Дрынеўская: "Не з'яўляўся і не звяртаўся. Але я магу сказаць, што пакуль для яго ў нас вакансія ёсць, бо сёння прынеслі мне паперу на аднаго чалавека з кафедры, у яго першая група і ён па здароўі сыходзіць. Так што пакуль вакансія ёсць. Але, можа, заўтра мы яе і закрыем. Прыйдзе паслязаўтра - а вакансіі ўжо няма!"
Пацікавілася Еўрарадыё і сённяшнім месцам працы Мікалая Чаргінца. Цяпер ужо былы сенатар прызнаўся, што пакуль яшчэ займае свой працоўны кабінет у Савеце Рэспублікі. Але ў бліжэйшы час перабярэцца ў будынак Саюза пісьменнікаў. Што тычыцца прапаноў аб працаўладкаванні, то, паводле яго слоў, іх столькі, што ён нават заблытаўся.
Мікалай Чаргінец: "Мне тэлефануюць шматлікія даследчыя цэнтры палітычныя і інстытуты з прапановай супрацоўнічаць па палітычнай лініі. Тэлефанавалі і з Расіі, і нашыя, і з-за мяжы. Але хто дакладна - не магу сказаць. Гэта ўсё было падчас вар'яцкага калаўрота заканчэння сесіі, якая скончылася толькі 3 дні таму. Я пакуль у чаканні. Пагадзіцеся, трэба трохі і ў сябе прыйсці. 12 гадоў без выходных, без адпачынку"…
Нягледзячы на стому ад 12-гадовай працы ў Савеце Рэспублікі і жаданне адпачыць, Мікалай Чаргінец прызнаўся, што спадзяецца на чарговы тэрмін сенатарства. Таму і не звяртае асаблівай увагі на прапановы розных даследчых цэнтраў, бо чакае прапановы ад прэзідэнта.
Мікалай Чаргінец: "Па мне можа прыняць рашэнне толькі кіраўнік дзяржавы. Я гатовы да любога яго рашэння".