Медыкі з МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі выйшлі на пікет
Ланцуг салідарнасці каля МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі / @belxalat
У ланцуг салідарнасці супрацоўнікі Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі выйшлі перад пачаткам працоўнага дня — іх можна было бачыць каля дарогі на вуліцы Сямашкі, дзе знаходзіцца МНПЦ, у раёне 7.30.
Такім чынам медыкі вырашылі падтрымаць студэнтаў БДМУ і калегаў, якія былі затрыманы ў суботу каля 1 гарадской клінічнай бальніцы, паведамляе телеграм-канал медыцынскай супольнасці.
Медыкі трымалі ў руках халаты, на якіх былі напісаны прозвішчы затрыманых калег, а таксама патрабаванне вызваліць іх.
7 лістапада насупраць 1-й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску павінен быў прайсці мітынг дактароў. Аднак як толькі медыкі выйшлі, іх пачалі затрымліваць. У РУУС павезлі больш за 50 чалавек. Частку з іх потым выпусцілі, частку адправілі да суда ў ІЧУ на Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.