Медыя паведамляюць, што каля Мар'інай Горкі перакулілася маршрутка

У мікрааўтобусе знаходзілася 15 пасажыраў​
У мікрааўтобусе знаходзілася 15 пасажыраў​

Паводле папярэдніх звестак, два пасажыры рэйсавага мікрааўтобуса пацярпелі сёння раніцай у ДТЗ у Пухавіцкім раёне. Пра гэта паведамляе адзін з рэгіянальных тэлеграм-каналаў.

У раёне 07:20 на 51-м кіламетры аўтадарогі М5 "Мінск — Гомель" кіроўца "Нёмана" не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Аўтобус перакуліўся. Ён ехаў з Мар'інай Горкі ў Мінск. У салоне знаходзілася 15 пасажыраў.

Тых, хто пацярпеў у выніку ДТЗ, даставілі ў бальніцу.

Медиа сообщают, что возле Марьиной Горки перевернулась маршрутка
Мікрааўтобус "Нёман" ішоў па маршруце Мар'іна Горка — Мінск

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі