Механізатары праз страйк знялі старшыню сельгасвытворчага кааператыва

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве (СВК) "Кастрычнік-Бярозкі" ў Хоцімскім раёне механізатары зладзілі страйк. Як піша праваабарончы сайт "Вясна", 17 сакавіка яны адмовіліся выязджаць на поле, хаця пачаліся ўжо веснавыя палявыя работы. Страйкоўцы патрабавалі замяніць старшыню СВК Мікалая Саўчанку за яго хамскія і нетактоўныя адносіны да работнікаў прадпрыемства.

Пратэст механізатараў атрымаў вялікі рэзананс, бо СВК “Кастрычнік-Бярозкі” — адзін з самых буйных у раёне. На месца канфлікту адразу прыбылі прадстаўнікі Хоцімскага райвыканкама. Яны ўгаварылі механізатараў пачаць працу, паабяцаўшы неўзабаве замяніць старшыню праўлення.

Чыноўнікі стрымалі сваё слова. З 24 сакавіка выканаўцам абавязкаў старшыні СВК “Кастрычнік-Бярозкі” прызначаны Мікалай Кокатаў, які раней ужо працаваў на гэтай пасадзе.

Фота — kosht.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі