Механізатары скардзіліся на непрацоўны стан кандыцыянераў у кабіне камбайна
Трое у кабіне камбайна (ілюстрацыйнае фота)
Механізатары скардзяцца на непрацоўны стан кандыцыянераў у кабіне камбайна. Яны тэлефанавалі на "гарачую лінію" Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па пытаннях, звязаных са жнівом. У спёку, якая трымаецца ў Беларусі, у такіх умовах працаваць людзі не хацелі. Іншыя скаргі датычылі выпадкаў правамернасці пазбаўлення прэміі работніка і прыцягнення да звышурочных работ.
У ФПБ падкрэсліваюць, што "у кожным выпадку парушэнні з боку наймальнікаў пацвердзіліся, пытанне аператыўна вырашылася на карысць работнікаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.